Зрабіць кнігу сваімі рукамі

25.04.2024

Для чаго патрэбна папяровая кніга, калі цяпер велізарны выбар кніг у крамах, спытаюць многія. Па-першае, не ўсе кнігі змяшчаюць адэкватныя карцінкі. У сучасных кнігах можна знайсці непрапарцыйных людзей, неадэкватныя вобразы. А гэта зусім непрымальна для навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія ў вялікай ступені маюць недасканалае ўяўленне і мысленне.

Зрабіць кнігу сваімі рукамі – вялікая праца! Але калі вы з дзіцем –

сапраўдная каманда, то вынік вашай сумеснай творчай дзейнасці – кніга – будзе натхняць юнага пісьменніка, ілюстратара, афарміцеля, аўтара на больш смелыя і працаёмкія рукатворныя праекты.

Праца над стварэннем кнігі – гэта займальны занятак, які комплексна ўздзейнічае на развіццё дзіцяці і спрыяе:

  • развіццю творчасці вучняў;
  • павышае сэнсарную адчувальнасць, гэта значыць спрыяе тонкаму ўспрыманню формы, фактуры, колеру;
  • развівае ўяўленне, прасторавае мысленне, агульную ручную ўмеласць, дробную маторыку;
  • сінхранізуе працу абедзвюх рук;
  • фарміруе ўседлівасць, уменне планаваць работу па рэалізацыі задумы,
  • прадбачыць вынік і дасягаць яго, пры неабходнасці ўносіць карэктывы ў першапачатковую задуму.

Для таго каб стварыць маленькі шэдэўр не трэба валодаць асаблівымі талентамі, дастаткова быць уважлівым. Бо трэба зрабіць такую рэч, якая будзе цікавіць і захапляць дзіцяці. Ну і, вядома ж, не забудзьцеся ўключыць фантазію.

У ходзе творчай дзейнасці нашы навучэнцы зрабілі мноства адкрыццяў, дамагліся асабістых дасягненняў. А атрыманы вынік – уласная кніга па тэме “Вясна” – гэта першая і вельмі важная ступень дзіцячай творчасці.

Такую кніжку можна чытаць самому, а можна падарыць сябру. Жадаем поспеху і творчых поспехаў у новым рамястве. Справа за малым – жаданне, фантазія, час і адсутнасць ляноты.

поделиться в: