Дзень роднай мовы

21.02.2023
Беларускае слова – роднае!
21 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі,
кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
У гэты святочны дзень вучні 8 «А» класа разам са сваім класным кіраўніком Я.І. Рэпінай сустрэліся
з Людмілай Уладзіміраўнай Круглік – вядомай на Дзяржыншчыне паэтэсай, членам Саюза
пісьменнікаў Беларусі. Падчас сустрэчы Людміла Уладзіміраўна расказала пра свой жыццёвы і
творчы шлях, прачытала ўласныя вершы на беларускай мове, прысвечаныя Радзіме і беларускай
прыродзе. Адбыўся сапраўдны монаспектакль. У знак вялікай удзячнасці васьмікласнікі
падаравалі сваёй госці кветкі.
поделиться в: