Акцыя "Мой ліст салдату"
13.02.2023Апошні зімовы месяц радуе нас святамі: гэта і масленіца, і дзень роднай мовы, а таксама - Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод 23 лютага, - самае "мужнае" свята ў годзе.
Гэта агульнарэспубліканскае свята, якое мае векавую гісторыю. Хаця Дзень абаронцаў Айчыны сёння ўспрымаецца хутчэй, як свята ўсіх мужчын, варта памятаць, што ў першую чаргу віншаванняў заслугоўваюць тыя, хто ў розныя гады абараняў краіну, і тыя, хто зараз аберагае спакойны сон беларусаў. Тыя, хто на працягу дзесяцігоддзяў даказвалі бязмежную любоў да Радзімы, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і прысязе, адвагу ў баях, дысцыпліну і парадак у нясенні службы.
Уся Мінская вобласць далучалася да акцыі "Мой ліст салдату" ў рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 85-годдзя Мінскай вобласці. Гэтая акцыя аб'яднала ўсіх навучэнцаў нашай установы адукацыі “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”.
Малодшыя вучні захоплена малявалі танкі, самалёты, салдат. Старшакласнікі праявілі сябе ў эпісталярным жанры. Кожны мог напісаць ліст, адрасаваны бацьку, дзеду, абаронцу Айчыны. Навучэнцы з цікавасцю чыталі лісты адзін аднаго і абменьваліся сваімі ўражаннямі. У кожным сваім лісце хлопчыкі і дзяўчынкі выказваюць словы падзякі тым, хто ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а яшчэ пажаданні тым, хто абараняе нашы межы зараз.
Вось некалькі цытат:
“У школе нам часта расказваюць пра подзвігі салдат. Мы чытаем аб гераізме не толькі палкаводцаў, але і аб гераізме радавых салдат. Ім, мусіць, было вельмі страшна, але яны ўсё роўна працягвалі ісці ў бой. Цяпер у гэтым неабходнасці няма. Ты нясеш сваю службу ў спакойны час.”
“Як бы не была цяжкая ўлічыць салдата, ідзі да апошняга, цярпі. Бо толькі ты зможаш абараніць сваю Радзіму, сваіх родных і ўсіх тых, хто цябе чакае.”
Навучэнцы і педагогі Мінскай вобласці працягваюць прымаць актыўны ўдзел у акцыі "Мой ліст салдату".
Настаўнік-дэфктолаг Юлія Змачынская
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска”