ТЫДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

26.09.2022

З 19 па 24 верасня 2022 года ў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска” прайшоў Тыдзень роднай мовы і літаратуры.  Тыдзень прайшоў у адпаведнасці з планам. Для вучняў былі падрыхтаваны віктарыны, падарожжы, турніры, выстава  «Мая любімая кніга ў гасцях».

Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, чыталі вершы. У сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць. Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.

поделиться в: