Справаздача аб правядзенні тыдня беларускай мовы і літаратуры
31.10.2021ТЫДЗЕНЬ прайшоў у адпаведнасці з планам. Для вучняў былі падрыхтаваны віктарыны «Размаўляем па-беларуску», “І ўсё мілагучнае для слыху майго…”, падарожжы, турніры, выстава «Мая любімая кніга ў гасцях».
Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемствах, чыталі вершы. У сценах школы гучала беларускае слова, яно выхоўвала, падтрымлівала і дарыла радасць. Мерапрыемствы Тыдня садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей вучняў, іх творчых здольнасцей, выхаванню любові і павагі да роднай мовы, падтрымлівалі цікавасць да яе вывучэння.