Вынікі Рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2023»

29.09.2023

Пастаўлена апошняя кропка ў спаборніцкім марафоне, які доўжыўся амаль год. Чаго хаваць, кожны, хто дайшоў да рэспубліканскага фіналу і тым больш суперфіналу, хацеў бы стаць уладальнікам ганаровага звання, бо вельмі шмат было ўкладзена ў конкурс часу, маральных рэсурсаў і сіл! Да таго ж прафесійнае прызнанне важнае для кожнага педагога. Але канкурэнцыя надзвычай сур’ёзная… Калі ў фінальную частку ў кожнай прадметнай намінацыі выходзіць па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці і сталіцы (усяго 56 чалавек), то ў суперфінал праходзяць толькі пераможцы ў васьмі намінацыях. А «Настаўнікам года» можа стаць з іх толькі адзін… продолжение...