Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

29.02.2020

"Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова..."

Пад такім дэвізам з 24 па 29 лютага прайшоў у школе Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Мэтай правядзення мерапрыемстваў было развіццё цікавасці вучняў да роднай мовы і літаратуры.

Падчас правядзення Тыдня настаўнікі метадычнага абэяднання віталі гасцей і ўдзельнікаў на сваіх адкрытых уроках і мерапрыемствах.

Працаваў адкрыты мікрафон, гучалі цудоўныя беларускія вершы і песні, творы вуснай народнай творчасці.